Ігар Тышкевіч
Ігар Тышкевіч | |
Дата нараджэньня | 1975 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітоляг, інжынэр праграмнага забесьпячэньня |
Ігар Тышкевіч (нар. 1975, Баранавічы) — беларускі і ўкраінскі палітоляг.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Спэцыяльнасьць - праграміст. Стваральнік і кіраўнік агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Варута» (Баранавічы). Пасьля пераехаў ва Ўкраіну. Жыве ў мястэчку Ворзэль.
Аўтар арыгінальных аналітычных публікацый аб беларускай і ўкраінскай палітыцы і эканоміцы. Цяпер пражывае ў Украіне. Аналітык Украінскага інстытута будучыні. У якасьці аналітыка супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) і Belarus Security Blog. Аказваў кансультацыйныя паслугі National Democratic Institute.
Дасьледчыя інтарэсы: эвалюцыя палітычных сыстэм і палітычных інстытутаў у краінах, якія перажываюць трансфармацыю; грамадзкія адносіны, магчымасьці карэкцыі сыстэмы адносін і ўплыву на яе; сувязь эканамічных адносін і міжнароднай палітыкі, узаемны ўплыў; рэгіянальная палітыка - Усходняя Эўропа і Прычарнамор'е.
Экспэрт праграмы "Міжнародная і ўнутраная палітыка" Украінскага інстытуту будучыні (UIF).