Перайсьці да зьместу

Іван Перагуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Раманавіч Перагуд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1911(1911)
Дубнякі, Рэчыцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 2009(2009)
Бацькі Раман Пятровіч
Анастасія Самуілаўна
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Перагуд (неадназначнасьць).

Іва́н Рама́навіч Перагу́д (1911, в. Дубнякі Рэчыцкага павета Менскае губэрні — 2009) — беларускі паэт.

Нарадзіўся у 1911 годзе ў вёсцы Дубняках Гомельскае вобласьці ў сям’і Рамана Пятровіча і Анастасіі Самуйлаўны Перагуд, Іван — найстарэйшы сярод пяці дзяцей — Лізаветы, Міхаіла, Анастасіі, Мікалая. Паэтавага бацьку арыштавалі за тое, што нехта заявіў, што ён чытае Біблію.

Сам Іван вельмі любіў у юнацтве матэматыку. Давялося папрацаваць яму і ў рыбгасе, і на бэтонным заводзе да вайны, вучыўся ў тапаграфічнай школе, вельмі любіў у Менску хадзіць у кіно, тэатры, паступіў на курсы камсамольскіх журналістаў пры рэдакцыі газэты «Чырвонае зьмены». Прайшоў Нямецка-савецкую вайну.

У апошнія гады жыцьця меў праблемы са зрокам. Памёр у 2009 годзе.

Іван Раманавіч зьяўляецца аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў. Вершы Івана Раманавіча лёгка кладуцца на музыку. Гэтыя песьні сьпявае Клімавіцкі народны хор. Некаторыя зь іх уключаныя ў рэпэртуар рэспубліканскага хору і зьмешчаныя ў зборніку «Найбольш папулярныя мэлёдыі народа Беларусі».

Неаднаразова творы паэта друкаваліся на старонках дзяржаўных, абласных пэрыядычных выданьняў. Асабліва часта вершы Івана Перагуда можна было спаткаць у «Роднай ніве».

  • Хараство: [ Вершы]. - Магілёў, 1996. – 34 с.
  • За ўсіх, хто шчыруе: [ Верш ] // Родная ніва. – 2000. – 2 жніўня. - С.3.
  • Зберажыце зямлю: [ Верш ] // Родная ніва. –1999. – 22 верасьня. – С. 4.
  • Космас:[ Верш ] // Родная ніва. - 1998. – 11 красавіка. – С.2.
  • Мая святыня; Крынічанька; Рэха; Спрут; Мая малітва; Край сяла: [Вершы] // Родная ніва. - 2001. - 17 кастрычніка. – С. 3.
  • Наша роднае жніво; Не гаруйце:[ Вершы] // Родная ніва. – 1999. - 22 верасьня. – С. 4.
  • Самотны верш // Родная ніва. – 2000. - 23 жніўня. – С. 3.
  • Успомні: [ Верш ] // Родная ніва. – 2000. - 7 сакавіка. – С.4.
  • Эх, дзяўчына, эх маліна: [ Верш ] // Родная ніва. – 2000. – 15 сакавіка. – С. 3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]