Іван Комлеў
Іван Раманавіч Комлеў[1] нарадзіўся 25 лютага 1920 г. у в. Лядзішча Віцебскага раёну. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Віцебскім пэдрабфаку. У лістападзе 1939 г. быў прызваны ў РСЧА. Скончыў авіяшколу, затым Чарнігаўскае авіяцыйнае вучылішча. Пасьля дэмабілізацыі ў 1946 г. паступіў у Растоўскую юрыдычную школу. У 1948—1950 г.г. рабіў у аблапараце пракуратуры Полацкае вобласьці, потым на працягу трох гадоў — у партыйных органах, адначасова навучаўся завочна ў Менскім юрыдычным інстытуце. У 1954—55 г.г. — пракурор Шаркаўшчынскага раёна Маладэчанскае вобласьці, у 1955-56 г.г. — старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама. У органах пракуратуры Гарадзенскае вобласьці службу пачаў у жніўні 1956 г. з пасады памочніка пракурора Ашмянскага раёна. У сьнежні 1960 г. прызначаны пракурорам Ашмянскага раёна, а ў студзені 1966 г. — намесьнікам пракурора вобласьці — начальнікам сьледчага аддзела. Загадам Генэральнага пракурора СССР ад 10 красавіка 1973 г. прызначаны пракурорам Гарадзенскае вобласьці. У жніўні таго ж года І. Р. Комлеву Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР прысвоены клясны чын дзяржаўнага радніка юстыцыі 3 клясы. Звольнены з пасады пракурора Гарадзенскае вобласьці ў красавіку 1983 году.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За ўдзел у нямецка-савецкае вайне ўзнагароджаны баявымі мэдалямі, Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга — за працоўную дзейнасць у мірны час.
Заслужаны юрыст БССР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракураты Гарадзенскае вобласьці ў часы Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.