Перайсьці да зьместу

Іван Ветраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Дзьмітрыевіч Ветраў
Пракурор БССР
1944  1949
Папярэднік Самуіл Новак
Наступнік Аляксей Бондар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся26 верасьня 1905 (120 гадоў)
Сьцяг Расеів. Самацевічы, Магілеўскае губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр1986(1986)
Сьцяг СССРСССР
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

Іван Дзьмітрыевіч Ветраў[2] нарадзіўся 26 верасьня 1905 года ў вёсцы Самацевічы Касьцюковіцкага раёна. З 1921 года рабіў на Касьцюковіцкім гарбарным заводзе. З 1925 года на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. Са сьнежня 1925 года на кіруючай партыйнай рабоце ў Леднянскім і Крупскім раёнах, першы сакратар Чэрыкаўскага райкама КП(б)Б, загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Магілёўскага абкама КП(б)Б. Сябра камуністычнай партыі з 1927 года.

У 19271928 гадах служыў у Чырвоным войску СССР. З 1928 па 1940 год на партыйнай рабоце, у 1940 годзе скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК КП(б)Б. Быў намесьнікам сакратара ЦК КП(б)Б па кадрах.

Зь лютага 1940 па верасень 1941 года Пракурор БССР. З пачатку нямецка-савецкае вайны ад'ехаў у глыб СССР, удзельнік абароны Масквы. Зь ліпеня 1942 года прадстаўнік ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху на Заходнім фронце. У жніўні 1943 года па рашэньні ЦК КП(б)Б закінуты ў тыл ворага ў якасьці ўпаўнаважанага ЦК і штаба партызанскага руху, першага сакратара Палескага падпольнага абкама партыі, камандзіра злучэньня партызанскіх атрадаў Палескай вобласьці. У ліпені 1944 г. адкліканы з фронту для арганізацыі дзейнасьці органаў Пракуратуры БССР. З 1944 па сакавік 1949 года Пракурор БССР. Дзяржаўны раднік юстыцыі 2 клясы. З чэрвеня 1949 па 1952 год вучыўся на курсах удасканалення кіруючых работнікаў органаў пракуратуры СССР і Вайскова-юрыдычнай акадэміі, якую скончыў экстэрнам, атрымаўшы дыплём з адзнакай, залаты мэдаль і спэцыяльнасць "Вайсковы юрыст".

28 сакавіка 1952 года назначаны пракурорам Куйбышаўскае вобласьці, пасаду займаў да 21 траўня 1953 года.

З чэрвеня 1953 г. па красавік 1960 г. рабіў Міністрам юстыцыі БССР.

З траўня 1960 года пэрсанальны пэнсіянер саюзнага значэньня.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 19461950 гадах і Вярхоўнага Савета БССР у 19381963 гадах.

Аўтар ваенных успамінаў "Браты па зброі" (Мінск, 1965).

Памёр у 1986 годзе.

І. Ветраў узнагароджаны ордэнамі:

  • Леніна
  • Чырвонага Сьцяга
  • Айчыннай вайны I ступені
  • двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга
  • ордэнамі Дружбы народаў
  • Чырвонай Зоркі

Заслужаны юрыст БССР (1972), заслужаны работнік культуры БССР (1980), ганаровы грамадзянін горада Мазыра (1982).