Іван Іванавіч Малады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Іван Іванавіч Малады (15 лютага 14587 сакавіка 1490) — маскоўскі ваеначальнік, князь маскоўскі. Старэйшы сын Івана III ад яго першага шлюбу з дачкой вялікага князя цьвярскога Марыяй Барысаўнай.

У 1468 суправаджаў бацьку ў паходах на Казанскае ханства. З 1471 сукіраўнік бацькі. У 1472 і 1477 падчас паходу Івана III на Вялікі Ноўгарад кіраваў («ведаў») Масквой. Адзін з кіраўнікоў маскоўскае раці ў пэрыяд «стаяньня на Ўгры» ў 1480. У 1483 ажаніўся з дачкой малдаўскага гаспадара Стэфана Алене, што спрыяла ўмацаваньню сяброўскіх сувязяў Масквы з Малдовай. Удзельнік паходу на Цьвер у 1485, пасьля яе далучэньня да Масквы — цьвярскі князь.