Язэп Трызна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ёсіф Трызна»)
Язэп Трызна
Язэп Трызна
Язэп Трызна

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1655
Род Трызны

Язэп Трызна[1] (? — 1655) — рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра (16401647), Кіева-Пячорскай лаўры (з 1647).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава». Атрымаў адукацыю ў Кіева-Пячорскай лаўры і Кіеўскай брацкай школе, выхаванец і пасьлядоўнік Пятра Магілы. Прыняў манаства.

Падтрымаў паўстаньне Багдана Хмяльніцкага. Прысутнічаў на сойме 16491650, які ратыфікаваў Збораўскую дамову з казакамі.

Выступаў супраць палітычнай і царкоўнай залежнасьці Ўкраіны ад Масквы. Разам зь мітрапалітам Сільвестрам Косавым адмаўляўся прымушаць кіянаў і манахаў Кіева-Пячорскай лаўры прысягаць на вернасьць Пераяслаўскай радзе, якая дэкляравала залежнасьць ад Масквы. Аднак пазьней пайшоў на гэта ў 1654 пад ціскам Хмяльніцкага і казакоў.

Аўтар прадмовы да «Служэбніка» (Кіеў, 1653), дзе адзначыў важнасьць гэтай кнігі. Склаў асобую рэдакцыю «Кіева-Пячорскага пацерыка», куды ўлучыў рэдкія гістарычныя матэрыялы, невядомыя зь іншых сьпісаў (устаўная грамата Тураўскай япіскапіі 1005, Тураўскі ўстаўны запіс пра дзесяціну), летапісныя зьвесткі, памінальнік рускіх князёў XXII стст.[2]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама Ёсіф Трызна
  2. ^ Ёсіф Трызна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 249.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]