Ёсіф Саладкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ёсіф Іванавіч Саладкоў (12 ліпеня 1906, вёска Падбельле Магілёўскага павету, цяпер Магілёўскі раён — 18 кастрычніка 1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1959), прафэсар (1962).

У 1933 скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску, у 1950 — Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК ВКП(6). У 19381941 выкладнік Менскага мэдычнага інстытуту. 3 1946 рэдактар часопіса «Бальшавік Беларусі». У 19501963 працаваў выкладнікам, загаднікам катэдры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, рэдактарам часопіса «Камуніст Беларусі», у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, 3 1964 выкладнік Беларускага політэхнічнага інстытуту.

Аўтар працаў «Сацыльна-эканамічнае становішча Беларусі да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай Рэвалюцыі (канец XIX — пачатак XX ст.)», «Бальшавікі Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Вялікай Кастрычніцкай Рэвалюцыі (сакавік 1917 — люты 1918)», якія выдадзеныя ў 1957.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Менск, 2002. С. 557

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.