Ёнчэпінг
Ёнчэпінг | |||||
швэдз. Jönköping | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Ёнчэпінг | ||||
Плошча: | 44,82 км² | ||||
Вышыня: | 104 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 93 797 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2092,75 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°47′0″ пн. ш. 14°10′0″ у. д. / 57.78333° пн. ш. 14.16667° у. д.Каардынаты: 57°47′0″ пн. ш. 14°10′0″ у. д. / 57.78333° пн. ш. 14.16667° у. д. | ||||
Ёнчэпінг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.jonkoping.se |
Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköping) — горад у Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, цэнтар лэну Ёнчэпінгу і аднайменнай камуны, на паўднёвым канцы возера Вэтэрну. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 93 797 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Магнус I Лядулёс заснаваў Ёнчэпінг у 1284 годзе. У XV стагодзьдзі гэта быў сярэдні горад з насельніцтвам каля 1000 чалавек. У 1612 годзе горад цалкам згарэў. Зноў адбудаваны Ёнчопінг атрымаў каралеўскія прывілеі ў 1614 і 1620 гадах.
Дзякуючы свайму разьмяшчэньню на скрыжаваньні дарог уздоўж рэк Нісану і Лягану, а таксама дарогі паміж ляндскапамі Эстэр’ётляндам і Вэстэр’ётляндам горад з даўніх часоў зьяўляецца гандлёвым цэнтрам. У XIX стагодзьдзі горад вядомы як «горад лібэралаў і запалак». Акрамя запалкавай, ён мае й папяровую мануфактуру, гавань і суднаходзтва на возеры Вэтэрне. Цяпер у склад Ёнчэпінгу ўваходзіць і былы горад Гускварна, дзе разьмяшчаецца фабрыка Husqvarna (вытворчасьць зброі з 1689 г., а цяпер і швейных машынаў, бэнзапілаў, ровараў, матацыклаў, мапэдаў).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сафіі (1888)
- Дом, у якім нарадзіўся Даг Гамаршэльд
- Музэй запалак
- Музэй птушак
- Музэй радыё
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агнэта Фэльтскуг — сьпявачка ў гурце ABBA
- Ніна Пэрсан — сьпявачка (The Cardigans, A Camp)
- Даг Гамаршэльд — дыплямат
- Фрэдрык Нэй — заснавальнік The Pirate Bay