Перайсьці да зьместу

Ёдавадарод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ёдавадародная кісьля»)

Ёдавадарод (HI)[1] — бескаляровы ўдушлівы газ (при нармальных варунках), сільна дыміць на паветры. Добра рашчыняецца ў вадзе, стварае азэатропную сумесь з тэмпэратураю кіпеньня 127 °C ды канцэнтрацыяй HI 57 %. Неўстойлівы, раскладваецца пры 300 °C. Водная рашчына HI мае назоў ёдавадародны квас (бескаляровая вадкасьць з рэзкім пахам). Ёдавадародавы квас ёсьць моцным квасам (pKа = −11). Солі ёдавадароднага квасу маюць назоў ядыды. У 100 г вады пры нармальным ціску ды 20 °C рашчыняецца 132 г HI, а пры 100 °C — 177 г.