Назіраецца ў шыротах паміж +45° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу верасьня.
Мікраско́п (па-лацінску: Microscopium, Mic) — невялікае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, створанае ў XVIII стагодзьдзі францускім астраномам Нікаля Люі дэ Лякайлем. Сузор’е было названа такім чынам з-за яго падабенства зь мікраскопам узору XVIII стагодзьдзя. Сузор’е ня мае яскравых зорак, пагатоў іх не пабачыш па-за тропікамі паўночнага паўшар’я.