Назіраецца ў шыротах паміж +60° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня.
Груган (па-лацінску: Corvus, Crv) — дробнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. У сузор’і месьцяцца толькі 11 зорак, бачных няўзброеным вокам (гэта значыць, ярчэйшыя за 5,5m). Сузор’е было пералічана старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем сярод іншых 48 сузор’яў (зь сямю налічанымі зоркамі), і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў.