Шкала Мэркалі
Выгляд
Шкала інтэнсіўнасьці землятрусаў Мэркалі выкарыстоўваецца для вымярэньня інтэнсіўнасьці землятрусаў па зьнешніх прыкметах, на аснове дадзеных аб разбурэньнях. Яе выкарыстоўваюць для ацэнкі землятрусу, калі адсутнічаюць прамыя дадзеныя аб сіле падземных штуршкоў (напрыклад, калі адсутнічае адпаведнае абсталяваньне). У шкале Мэркалі для вызначэньня ступені інтэнсіўнасьці землятрусу выкарыстоўваюцца рымскія лічбы.
Гісторыя зьяўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шкала названа ў гонар італьянскага вульканоляга Джузэпэ Мэркалы, які заклаў асновы яе выкарыстаньня ў пэрыяд з 1883 па 1902 год. У далейшым Чарльз Рыхтэр правёў пэўныя зьмены ў школу, пасьля чаго яе сталі называць мадыфікаванай шкалой Мэркаі (ММ). Шкала Мэркалі ў цяперашні час выкарыстоўваецца ў асноўным у ЗША.
Сучасны выгляд шкалы Мэркалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]I. | Не адчуваецца людзьмі. |
---|---|
II. | Адчуваецца ў спакойнай сытуацыі на верхніх паверхах будынкаў. |
III. | Адчуваецца ў памяшканьнях. Здаецца, што паблізу праяжджае лёгкі грузавік. Рухаюцца прадметы. |
IV. | Здаецца што праяжджае цяжкі грузавік. Зьвіняць вокны і посуд. |
V. | Адчуваецца на вуліцы. Прачынаюцца людзі. Выплюхваецца вада з посуду. |
VI. | Адчуваецца ўсімі. Спалоханыя людзі выбягаюць на вуліцу, трэскаецца тынкоўка, цэгла, керамічная плітка. Рухаецца і ламаецца мэбля. Разьлятаецца шыбы. |
VII. | Цяжка стаяць на нагах. Адчуваюць кіроўцы аўтамабіляў, якія рухаюцца. Падае тынкоўка, цэгла, керамічная плітка. На паверхні вадаёмаў узьнікаюць хвалі. |
VIII. | Цяжка весьці машыну. Руйнуюцца некаторыя цагляныя муры, коміны. У глебе зьяўляюцца расколіны, на пяску варонкі. |
IX. | Агульная паніка. Трэскаюцца каркасы будынкаў і падземныя трубы. Зьяўляюцца значныя расколіны ў глебе. |
X. | Абвальваюцца большасьць цагляных будынкаў, каркасаў, падмуркаў. Сур’ёзныя пашкоджаньні дамбаў і насыпаў. Падаюць масты. |
XI. | Дэфармацыя чыгункі. Цалкам выходзяць з ладу падземныя трубаправоды. |
XII. | Практычна поўнае спусташэньне. |