Цукерка
Выгляд
Цуке́ркі — цукрыстыя кандытарскія вырабы пераважна мяккай кансыстэнцыі.
Маюць у сабе цукру да 70%, тлушчаў да 40%, вады 3—20%. Энэргетычная каштоўнасьць 100 г 380—600 ккал. Вырабляюць на аснове ўзьбітага цукрова-патачнага сыропу з рознымі напаўняльнікамі.
Бываюць цукеркі: карамель, глазураваныя (шакаляднай, цукровай, памаднай глазурай), неглазураваныя, шакалядныя, ірыс, дражэ. Паводле начынкі (корпусу) адрозьніваюць цукеркі памадныя, пралінавыя, жэлейныя, фруктова-грыльяжныя, грыльяжныя, лікёрныя, зьбіўныя, двухслойныя і інш.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Цукеркі «Вішня ў шакалядзе»
-
Ірыскі
-
Цукеркі Ferrero Rocher
-
Амэрыканскія цукеркі M&M's
-
Традыцыйныя японскія цукеркі Кампэйта
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цукеркі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.