Уступленьне Грузіі ў Эўрапейскі Зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уступленьне Грузіі ў Эўрапейскі Зьвяз
Эўрапейскі Зьвяз і Грузія

Эўрапейскі Зьвяз

Грузія

Грузія подала заяўку на ўступ у Эўрапейскі Зьвяз у адзін дзень з Малдовай 3 сакавіка 2022 году й два дня пасьля Ўкраіны. Гэтую кандыдатуру падтрымала прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі й прэм’ер-міністар Іраклі Гарыбашвілі падчас прэс-канфэрэнцыі 2 сакавіка 2022 году.

17 чэрвеня 2022 году Эўракамісыя адмовілася рэкамэндаваць Грузыю на атрыманьне статусу кандыдата, заявіўшы, што Грузыя атрымае статус кандыдата толькі пасьля выкананьня пэўных умоў.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кантэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля звароту прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага 28 лютага 2022 году аб уступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз, праз 4 дні пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, старшыня Партыі «Грузінская мара» Іраклі Кабахідзэ таксама заявіў на прэс-канфэрэнцыі аб «рашэньні безадкладна падаць заяўку на ўступленьне ў ЭЗ і Брусэль павінен тэрмінова разгледзець гэтую кандыдатуру»[2].

Больш таго, у гэтым запыце гаворыцца, што Грузія ўжо раней перажыла расейскае ўварваньне 2008 году, што прывяло да страты двух сэпаратысцкіх тэрыторыяў. Пры гэты Ўрад Грузіі раней плянаваў подаць заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз толькі ў 2024 году[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]