Перайсьці да зьместу

Табу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Табу́ — забарона, прынятая ў грамадзтве (пад страхам пакараньня), накладваецца на якія-небудзь дзеяньні або словы чальцоў гэтае супольнасьці. Табу часта зьяўляюцца падставай для прыняцьця розных законаў, маральных прынцыпаў і г. д. Свайго разьвіцьця табу дасягнула ў Палінэзіі, дзе табуіраваліся многія жывёлы, людзі, выказваньні, учынкі.

У беларускай культуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых.[1] У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Ня тут кажучы», «Не раўнуючы»[2]. Табу на дзеяньні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесьці чорт[3].

  • Забарона кідаць стоптаныя лапці (атопкі) абы куды, прадпісаньне класьці іх на дах.
  • Забарона спаць перад захадам сонца: вера ва ўзьнікненьне ліхаманкі
  • Забарона класьці нож лязом дагары: будзе непрыемнасьць (захавалася да сёньняшняга часу)
  • Забарона ісьці па саломінках, што ляжаць крыж на крыж: можа забалець нага.

Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староньнім людзям (каб не сурочылі). Да сёньняшняга дня захавалася табу на бусла.

  1. ^ Пережитки древняго миросозерцанія у бѣлоруссовъ. А. Е. Богдановичъ, Гродна, 1895, С. 56
  2. ^ Пережитки древняго миросозерцанія у бѣлоруссовъ. А. Е. Богдановичъ, Гродна, 1895, С. 174
  3. ^ Пережитки древняго миросозерцанія у бѣлоруссовъ. А. Е. Богдановичъ, Гродна, 1895, С. 176
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Чалавек і грамадства. — Энцыклапедычны даведнік, Мн., 1998, «Беларуская энцыклапедыя», С.199