Сядзіба Сьвентажэцкіх (Кабыльнік)
Сядзіба Сьвентажэцкіх — помнік архітэктуры XIX ст. у Кабыльніку. Заходзілася на тэрасе ракі Малінаўкі. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаўся з палаца, парку, гаспадарчага двара, вадзянога млына, саду і бровару. У 1943 годзе савецкія партызаны спалілі палац. Да нашага часу захаваліся будынкі бровара і сьвірна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сядзібу заклалі каля 1840 году. У 1845 годзе збудавалі бровар.
Пачынаючы зь верасьня 1939 году і да прыходу немцаў, у палацы разьмяшчалася лякарня. У час акупацыі немцы выкарыстоўвалі некоторыя пакоі пад склад воўны. У 1943 годзе палац быў спалены партызанамі.
Архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Цагляны палац быў 1-павярховым будынках пад 4-схільным вальным дахам. Галоўны ўваход афармляўся портыкам (адкрытай галерэяй). Портык утвараўся чатырма масіўнымі калёнамі (пілёнамі) з трыма аркамі і завяршаўся трыкутным франтонам. Паводле сьведчаньня Аляксандры Івановай, сюды свабодна заяжджалі экіпажы, пасажыраў якіх галерэя ахоўвала ад непагадзі. Пад палацам быў вялікі склеп для захоўваньня бульбы, квашаньняў, напояў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915—1917 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гіль М., Драўніцкі Я. Былыя паркі і сядзібы Паазер’я. Мядзельшчына. — Паставы: «Сумежжа», 2008.