Сьцяг Санкт-Пецярбургу
Выгляд
Сьцяг Санкт-Пецярбургу зьяўляецца сымбалем Санкт-Пецярбургу. Прыняты 6 верасьня 1991 году.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Санкт-Пецярбургу ўяўляе сабою простакутнае палатно чырвонага колеру, у цэнтры якога намаляваныя два перавернутыя белыя якары — марскі і рачны, пакладзеных накрыж, і на іх залаты скіпэтар з двухгаловым арлом. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні — 2:3. Каляровы малюнак палатна перадаецца сумесьсю сурыка і цынобры (першы пераважае), графічнае — вэртыкальнымі лініямі. Усе дэталі скіпэтра паказваюцца жоўтым колерам, усе дэталі якароў — белым колерам (з ужываньнем сьветла-шэрых ценяў). Зваротны бок сьцяга Санкт-Пецярбургу зяўляецца люстраным адлюстраваньнем яго пярэдняга боку.