Сьцяг Бутану
Выгляд
Сьцяг Бутану вытрыманы ў кітайскім стылі і моцна нагадвае жоўта-залаты сьцяг Кітайскай імпэрыі.
- Жоўты колер сымбалізуе постаць караля і яго верхавенства ў справах духоўных і сусьветных.
- Чырвоны колер падкрэсьлівае духоўную дамінантнасьць будызму, які ў Бутане прадстаўляюць будысцкія сэкты Kagyüpa і Nyingmapa.
Дракон выкарыстаны ў якасьці сымбаля як назвы краіны Druk-Gyalkhap (Імпэрыя Дракона), так і грому, грукат якога часта чуваць у пераважна горным ляндшафце Бутана; апроч таго, сам гук грому прыпісваецца дракону. Таксама, дракон, які трымае ў кіпцюрах сферы, зьяўляецца сымбалем унівэрсуму.
У сучаснай форме сьцяг існуе з 1969 году і быў афіцыйна зацьверджаны 8 чэрвеня 1972 году.