Перайсьці да зьместу

Сьліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьлі́на (па-лацінску: saliva) — празрыстая бясколерная вадкасьць, вадкае біялягічнае асяродзьдзе арганізму вылучанае ў паражніну рота трыма парамі буйных сьлінных залозаў (падсківічныя, калявушныя, падязычныя) і мноствам дробных сьлінных залозаў ротавай паражніны, дзе ўтвараецца зьмешаная сьліна або ротавая вадкасьць, склад якой адрозьніваецца ад складу сумесі сакрэтаў залоз, бо ў ротавай вадкасьці прысутнічаюць мікраарганізмы і прадукты іх жыцьцядзейнасьці і розныя кампанэнты ежы, кампанэнты зубнога налёту і зубнога каменя. Сьліна змочвае паражніну рота, спрыяючы артыкуляцыі, забясьпечвае ўспрыманьне смакавых адчуваньняў, змазвае і склейвае перажаваную ежу, спрыяючы глытаньню. Акрамя таго, сьліна чысьціць поласьць рота, валодае бактэрыцыдным дзеяньнем, засьцерагае ад пашкоджаньня зубы. Пад дзеяньнем фэрмэнтаў сьліны ў ротавай паражніне пачынаецца пераварваньне вугляводаў.