Стыхійнае бедзтва
Стыхійнае бедзтва — прыродная зьява, якая носіць надзвычайны характар і прыводзіць да парушэньня нармальнай дзейнасьці насельніцтва, гібелі людзей, разбурэньню і зьнішчэньню матэрыяльных каштоўнасьцяў. Стыхійныя бедзтвы могуць узьнікаць як незалежна адзін ад аднаго, гэтак і зьвязана: адно зь іх можа пацягнуць за сабой іншае. Некаторыя зь іх часьцяком узьнікаюць у выніку дзейнасьці чалавека, як то лясныя й тарфяныя пажары, вытворчыя выбухі ў горнай мясцовасьці, пры будаўніцтве плацінаў, распрацоўцы кар’ераў, што часьцяком прыводзіць да апоўзьняў, сьнежных лявінаў, абвалаў леднікоў і гэтак далей.
Незалежна ад крыніцы ўзьнікненьня, стыхійныя бедзтвы характарызуюцца значнымі маштабамі й рознай працягласьцю — ад некалькіх сэкундаў і хвілінаў, як то землятрусы, сьнежныя лявіны, лімналягічыя катастрофы, да некалькіх гадзінаў (селі), дзён (апоўзьні) і месяцаў (паводкі).
Геалягічныя бедзтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лявіны і апоўзьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апоўзьні характарызуюцца як рух па схіле вонкі і ўніз матэрыялаў, якімі багатыя схілы, як то скалы, глебы, штучныя рэчывы і нават спалучэньне гэтых рэчаў[1]. Падчас Першай сусьветнай вайны ў выніку сыходу лявінаў у Альпах на аўстрыйска-італьянскім фронце загінулі ад 40 тысяч да 80 тысяч жаўнераў. Многія лявіны былі выкліканыя артылерыйскім агнём[2][3].
Землятрусы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Землятрус зьяўляецца вынікам раптоўнага вызваленьня энэргіі ў зямной кары, што стварае сэйсьмічныя хвалі. На паверхні Зямлі землятрусы выяўляюцца вібрацыяй, дрыжаньнем, часам зрухам зямлі. Землятрусы выкліканыя прасьлізгваньнем геалягічных разломаў. Падземны пункт, дзе землятрус быў зьявіўся, называецца сэйсьмічным фокусам. Кропка непасрэдна над фокусам на паверхні называецца эпіцэнтрам. Землятрусы самі па сабе рэдка забіваюць людзей ці дзікую прыроду. Звычайна яны выклікаюць другасныя падзеі, як то абвал будынкаў, пажары, цунамі і прабуджэньне вульканаў. Дзеля таго, каб скараціць колькасьць ахвяраў і зьменшыць наступствы землятрусаў, былі прынятыя пэўныя будаўнічыя стандарты, ахоўныя сыстэмы, раньняе папярэджаньне і плянаваньне.
Карставыя лейкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры натуральнай эрозіі, здабычы пад зямлёў карысных выкапняў чалавекам ці падземныя раскопкі робяць зямлю занадта слабой, каб падтрымліваць збудаваныя на ёй будынкі, зямля можа разбурыцца, у выніку чаго атрымаецца лейку. Напрыклад, лейка ў Гватэмале 2010 году, у выніку зьяўленьня якой загінулі пятнаццаць чалавек, была выклікана, калі моцны трапічны дождж, які прасочыўся праз трубы моцным патокам у глебу, прывёў да раптоўнага абвалу зямлі пад будынкам заводу.
Вывяржэньні вулькану
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вульканы могуць выклікаць вялікія разбурэньні і катастрофы некалькімі спосабамі. Па-першае, вывяржэньне вулькану можа нанесьці шкоду пасьля выбуху вулькана ці падзеньняў пароды на будынкі і людзей. Па-другое, вываржэньне вулькану прыводзтць да таго, што распаленая лава прасочваецца вонкі зь зямной кары і дасягаючы можа разбурыць будынкаў, зьнішчыць расьліны і забіць жывёлаў праз моцную сьпякоту. Па-трэцяе, вульканічны, як правіла, астуджаны попел, можа ўтварыць воблака і густа расьцягнуцца ў навакольлях. Пры зьмешваньні з вадой гэтая маса ўтварае бэтонападобны матэрыял. У дастатковых колькасьцях попел можа прывесьці да абвалу даху пад сваёй вагой, але нават невялікія колькасьці могуць нанесьці шкоду чалавеку пры ўдыханьні попелу. Паколькі попел мае кансыстэнцыю молатага шкла, ён наносіць пашкоджаньні ізаляваным рухальным дэталям, як то рухавікі. Асноўным забойцам людзей, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці вывяржэньня вулькану, зьяўляюцца піраклястычныя струмені, якія складаюцца з воблака гарачага вульканічнага попелу, які назапашваецца ў паветры над вулканам і імчыць па схілах, калі вывяржэньне ўжо не падтрымліваецца ўздымам газаў. Лічыцца, што Пампэі быў разбураныя і запуставаныя менавіта піраклястычным струменем. Яшчэ адной небясьпекай зьяўляецца лагар, то бок вульканічны брудавы струмень альбо апоўзень. Катастрофа ў Тангіўэй 1953 году была выклікана лагарам, як і трагедыя Армэра 1985 году, у якой быў пахаваны брудам калюмбійскі горад Армэра і, паводле ацэнак, загінула 23 тысяч чалавек.
Вульканы з адзнакай 8 (самы высокі ўзровень) паводле індэксу вульканічнай вывяржэньня клясыфікуюцца як супэрвульканы. Згодна з тэорыяй катастрофы Тоба, 75 тысяч ці 80 тысяч гадоў таму звышвульканічнае вывяржэньне на сучасным возеры Тоба на Суматры скараціла папуляцыю чалавека да 10 тысяч і нават тысячы племянных параў, стварыўшы вузкае месца ў эвалюцыі чалавека[4]. Акрамя таго, фаўна паўночнага паўшар’я скарацілася на тры чвэрці. Аднак гэтая тэорыя не зьяўляецца агульнапрынятай, і па сёньня вядуцца дыскусіі наконт ейнае праўдзіўнасьці. Асноўную небясьпеку з боку супэрвулькану ўяўляе сабой велізарнае воблака попелу, якое аказвае катастрафічны глябальны ўплыў на клімат і тэмпэратуру паветра на працягу многіх гадоў пасьля вывяржэньня.
Ліквідацыя наступстваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пытаньнямі, зьвязанымі з памяншэньнем страт і ліквідацыяй наступстваў стыхійнага бедзтва, займаецца комплекс дзяржаўных службаў, аб’яднаных пад назвай грамадзянская абарона. У цэлым задача грамадзянскай абароны зьяўляецца больш шырокай, уключаючы абарону насельніцтва ад катастрофаў тэхнагеннага паходжаньня, эпідэміяў і іншых здарэньняў. Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на зьмяншэньне шкоды ад стыхійнага бедзтва, важную ролю займаюць падрыхтоўка й навучаньне насельніцтва, арганізацыя працы выратавальных службаў, стварэньне адпаведнай інфраструктуры, эвакуацыя насельніцтва з раёнаў стыхійнага бедзтва. У выпадку стыхійнага бедзтва значных маштабаў дзяржава можа абвесьціць у пэўных рэгіёнах надзвычайнае становішча.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Highland, Lynn. «Landslide Hazard Information». Geology.com.
- ^ Lee Davis (2008). «Natural Disasters». Infobase Publishing. — С. 7. — ISBN 0-8160-7000-8.
- ^ «Avalanche!» WorldWar1.com.
- ^ Gibbons, Ann (19 January 2010). «Human Ancestors Were an Endangered Species». ScienceNow.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- World Bank's Hazard Risk Management. World Bank. (анг.)
- Disaster News Network (анг.)