Старшынства польскіх ордэнаў
Старшынства польскіх ордэнаў і іншых адзнак рэгулюецца правам.
Некалькі гадоў пасьля дзяржаўных зьменаў у Польшчы, у 1992 годзе Сойм прыняў закон[1], які акрэсьліў новы сыстэм польскіх дзяржаўных ордэнаў і адзнак. Дадатковым законам Сойм вырашыў спыніць надаваньне некаторых дзяржаўных ордэнаў і адзнак[2]. Пытаньне старшынства ордэнаў і іншых адзнак новым спосабам ўрэгуляваў акт выканаўчы (распараджэньне) з гэтага ж году[3]. Гэты акт быў зьменены 4 разы: у 2006, 2007 (2 разы) і 2010 годзе[4].
Польскія ордэны і адзнакі носяцца на левай грудзі, з права налева. Некаторыя высокае ступені ордэнаў носяцца аднак на стужцы на боку або пад шыяй. Носяцца адзнакі толькі самай высокай ступені дадзенага ордэна (напрыклад узнагароджаны Залатым і Срэбным Крыжам Заслугі носіць толькі залаты), за выключэньнем ордэну Віртуці Мілітары[3].
Бягучы парадак польскіх ордэнаў і адзнак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Белага арла
- Ордэн вайсковы Віртуці Мілітары, клясы I-V
- Ордэн Адраджэньня Польшчы, клясы I-V
- Ордэн вайсковага крыжа, клясы І-ІІІ
- Ордэн крыжа Незалежнасьці, клясы І-ІІІ
- Ордэн Заслугі Рэспублікі Польшча, клясы I-V
- адзнакі іншых польскіх ордэнаў у парадку іх атрыманьня
- Крыж мужных
- Крыж вайсковы
- Крыж Заслугі за Мужнасьць
- Залаты Крыж Заслугі зь Мячамі
- Крыж Свабоды і Салідарнасьці
- Залаты Крыж Заслугі
- Срэбны Крыж Заслугі зь Мячамі
- Срэбны Крыж Заслугі
- Бронзавы Крыж Заслугі зь Мячамі
- Бронзавы Крыж Заслугі
- Вайсковы Крыж Заслугі зь Мячамі, Морскі Крыж Заслугі зь Мячамі, Паветраны Крыж Заслугі зь Мячамі (паміж сабой на адным узроўні)
- Вайсковы Крыж Заслугі, Морскі Крыж Заслугі, Паветраны Крыж Заслугі (паміж сабой на адным узроўні)
- Мэдаль за Ахвярнасьць і Мужнасьць
- Залатая Мэдаль за Доўгатэрміновую Службу
- Срэбная Мэдаль за Доўгатэрміновую Службу
- Бронзавая Мэдаль за Доўгатэрміновую Службу
- Мэдаль за Доўгатэрміновае Сямейнае Жыцьцё
- Зоркі: Зорка Іраку, Зорка Аўганістану, Зорка Чаду, Зорка Конга, Зорка Міжземнага мора
- адзнакі іншых польскіх адзнак у парадку іх атрыманьня
- адзнакі ордэнаў і адзнак іншых дзяржаваў у парадку рэгуляваным правам гэтых дзяржаваў
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ustawa z dnia 16 października 1992 r. o orderach i odznaczeniach (Dz. U. Nr 90, poz. 450 z późn. zm.) (пол.)
- ^ Ustawa z dnia 16 października 1992 r. Przepisy wprowadzające ustawę o orderach i odznaczeniach, uchylające przepisy o tytułach honorowych oraz zmieniające niektóre ustawy (Dz. U. Nr 90, poz. 451 z późn. zm.) (пол.)
- ^ а б Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 10 listopada 1992 r. w sprawie opisu, materiału, wymiarów wzorów rysunkowych oraz sposobu i okoliczności noszenia odznak orderów i odznaczeń (Dz. U. Nr 90 poz. 452 z późn. zm.)
- ^ Akty zmieniające (пол.)