Перайсьці да зьместу

Старая Чаршыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адна з вуліц Старой Чаршыі

Старая Чаршыя (па-македонску: Стара Чаршија от турэц. Çarşı — кірмаш, — найвялікшы кірмаш на Балканах за межамі Стамбулу [1], знаходзіцца ў Скоп'і на ўсходнім беразе ракі Вардар долу крэпасьці Кале. З 12 стагодзьдзя зьяўляецца гандлёвым цэнтрам гораду.[2]

Старая Чаршыя мела свой росквіт у асманскую эпоху, калі ў яе межах было 30 мячэтаў, некалькі храмаў і каравансараяў, розныя гандлёвыя пункты і збудаваньні.

Цяпер Старая Чаршыя мае статус нацыянальнага культурнага запаведніку[3].

Каардынаты: 42°00′03″ пн. ш. 21°26′13″ у. д. / 42.000756° пн. ш. 21.436955° у. д. / 42.000756; 21.436955