Акцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
* '''Простая акцыя''': дае асноўныя правы на ўласнасьць карпарацыі. Трымальнікі простых акцый маюць права:
* '''Простая акцыя''': дае асноўныя правы на ўласнасьць карпарацыі. Трымальнікі простых акцый маюць права:
** абіраць раду дырэктараў
** абіраць раду дырэктараў
** ўплываць на ключавыя пытаньні
** уплываць на ключавыя пытаньні
** на рэштавых правох удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасьля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянэры)
** на рэштавых правох удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасьля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянэры)



Вэрсія ад 10:10, 24 ліпеня 2010

Акцыя (ад францускага action) — каштоўная папера, што выпускаецца акцыянэрным таварыствам і ўвасабляе сабою ўдзел ейнага трымальніку (акцыянэру) у капітале таварыства. Уладальніку акцыі даюцца асаблівыя маёмасныя і асабістыя правы:

  • права на атрыманьне дывідэнтаў, у залежнасьці ад прыбытку АТ
  • права на ўдзел у кіраваньні акцыянэрным таварыствам, галасуючы на агульных сходах акцыянэраў
  • права на атрыманьне часткі маёмасьці пасьля ліквідацыі.

Правы рэалізуюцца прапарцыйна колькасьці акцый ва ўладаньні акцыянэра.

Клясыфікацыя

  • Простая акцыя: дае асноўныя правы на ўласнасьць карпарацыі. Трымальнікі простых акцый маюць права:
    • абіраць раду дырэктараў
    • уплываць на ключавыя пытаньні
    • на рэштавых правох удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасьля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянэры)
  • Прывілеяваная акцыя: дае ўладальніку пэўныя прывілеі ў параўнаньні з трымальнікамі простых акцый. Прывілеі могуць заключацца ў:
    • атрыманьне дывідэндаў сталага, фіксаванага памеру
    • у пераважным атрыманьні рэштаў маёмасьці пры ліквідацыі
    • права выкупу акцый эмітэнта на йльготных умовах.

Пры гэтым прывілеяваныя акцыі звычайна ня маюць права голасу на сходах акцыянэраў, за выключэньнем некаторых пытаньняў (ліквідацыя, рэарґанізацыя і інш.)


Вонкавыя спасылкі

Акцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў