Клімат: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ht:Klima
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: krc:Климат
Радок 51: Радок 51:
[[he:אקלים]]
[[he:אקלים]]
[[jv:Iklim]]
[[jv:Iklim]]
[[krc:Климат]]
[[ka:კლიმატი]]
[[ka:კლიმატი]]
[[kk:Климат]]
[[kk:Климат]]

Вэрсія ад 21:52, 17 чэрвеня 2010

Клімат (па-грэцку: Κλίμα, літаральна «нахіл») — шматгадовы рэжым надвор’я, які вызначаецца геаграфічнымі ўмовамі ў тым ці іншым рэгіёне.

Клімат зьяўляецца вынікам фізычных (кліматаўтваральных) працэсаў, якія адбываюцца ў атмасфэры Зямлі і падысподняй паверхні, такіх, як прыток, ператварэньне і аддача і перанос цеплавой, кінэтычнай і іншых формаў энэргіі, выпарэньне, кандэнсацыя і перанос вільгаці і г. д., і якія знаходзяцца пад уплывам геаграфічных фактараў.

Фармаваньне розных тыпаў клімату адбываецца пад уплывам шматлікіх фактараў. Усю іх разнастайнасьць можна зьвесьці да трох групаў:

  • колькасьць сонечнай цеплыні, якая паступае на зямную паверхню (у залежнасьці ад геаграфічнай шыраты);
  • цыркуляцыя атмасфэры;
  • характар зямной паверхні (падсьцілаючая паверхня, рэльеф).

У залежнасьці ад тэмпэратурных умоў, пераважных паветраных мас і вятроў зямная паверхня дзеліцца на кліматычныя пасы.

Вонкавыя спасылкі

Кліматсховішча мультымэдыйных матэрыялаў