Паўднёвы полюс: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: an:Polo Sud |
д робат дадаў: tt:Көньяк полюс |
||
Радок 96: | Радок 96: | ||
[[tl:Polong Timog]] |
[[tl:Polong Timog]] |
||
[[tr:Güney Kutbu]] |
[[tr:Güney Kutbu]] |
||
[[tt:Көньяк полюс]] |
|||
[[ug:جەنۇبى قۇتۇپ]] |
[[ug:جەنۇبى قۇتۇپ]] |
||
[[uk:Південний полюс]] |
[[uk:Південний полюс]] |
Вэрсія ад 18:16, 24 сакавіка 2010
Каардынаты: 90° пд. ш. 0° у. д. / 90° пд. ш. 0° у. д.
Паўднёвы по́люс (Паўднёвае канцавосьсе) — гэта самы паўднёвы пункт на Зямлі. Вызначаецца некалькімі рознымі шляхамі.
Геаграфічны паўднёвы полюс
Геаграфічны паўднёвы полюс — гэта месца, дзе вось абарачэньня Зямлі «выходзіць» на паверхню. Знаходзіцца на Палярным плато Антарктыды на вышыні 2 800 мэтраў, тоўшча льда складае 2840 мэтраў. Сярэднегадавая тэмпэратура складае -48,9 °C (максымальная -14,7 °C, мінімальная -74,3 °C). Першым чалавекам, які туды дайшоў быў Роальд Амундсэн 14 сьнежня 1911 года. Другі чалавек — Робэрт Фалькон Скот, які трапіў на полюс на месяц пазьней. У 1929 годзе амэрыканец Рычард Бэрд разам з Бэрнтам Балхэнам першым праляцеў на самалёце над Паўднёвым полюсам. У 1958 годзе брытанска-новазэляндзкая экспэдыцыя Вівіяна Фукса і Эдмунд Хілары зьдзейсьнілі першы трансантарктычны пераход ад мора Ўэдэла праз Паўднёвы полюс да мора Роса. З 1957 года на Паўднёвым полюсе дзейнічае навуковая станцыя ЗША «Амундсэн-Скот».
Геамагнітны паўднёвы полюс
Геамагнітным паўднёвым полюсам лічыцца найбліжэйшы да геаграфічнага поўдня полюс геамагнітнага поля.
Магнітны паўднёвы полюс
Пункт, найбліжэйшы да паўночнага геаграфічнага полюса, у якім лініі магнітнага поля Зямлі ствараюць зь яе паверхняй вугал 90°. Менавіта на гэты пункт паказвае паўночная стрэлка компаса.
Паўднёвы полюс недасяжнасьці
Мае каардынаты 85°50′ пд. ш. 65°47′ у. д. / 85.833° пд. ш. 65.783° у. д., знаходзіцца далей астатніх месцаў Антарктыды ад Паўднёвага акіяна.
Вонкавыя спасылкі
Паўднёвы полюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў