Мікалай Гогаль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'thumb|250px|rught|М.В.Гогаль '''Мікалай Васільевіч Гогаль''' ({{lang-ru|...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:30, 5 жніўня 2009

М.В.Гогаль

Мікалай Васільевіч Гогаль (па-расейску: Николай Ваильевич Гоголь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарачынцы, Палтаўская губернія21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменнік-класік, драматург, паэт.

Жыццяпіс

Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 г. ў сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргародскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Дзяцінства будучага пісьменніка мінула ў вёсцы Васілўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.

З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год - у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук. Дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійскага тэатра як акцёр і рэжысёр-пастаноўшчык спектакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» і шматлікіх іншых. У гімназіі М. Гогаль пагрузіўся ў мір старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасці.

У 1828 г. Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут ў 1829 г. ён публікуе свой першы твор - паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» з'яўляецца аповесць «Басаўрук або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклу «Вечары на хутары бліз Дзіканькі». Рамантычная скіраванасць, надавалі творам М. Гогаля адмысловы каларыт. Глыбокія веды вуснай народнай творчасці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасці ў глыбокім узаемным пераплітанні з выдумкай, што непазбежна стварала ўражанне на чытача, захопліваючы яго ўяўленне.

З другой паловы 30-х гадоў наступны росквіт таленту М. Гогаля звязаны з яго драматургіяй. Этапная нават у гісторыі тэатра стала яго сацыяльная камедыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасля прэм'еры п'есы Гогаль выязджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае Германію, Швейцарыю, Францыю, Італію. У 1842 г. з'яўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 г. пісьменнік вяртаецца на Радзіму, узмоцнена працуе над другім томам «Мёртвых душ», але незадоўга перад смерцю спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 г. у Маскве.

Гл. таксама

Мікалай Гогальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў