Наваградзкі замак: розьніца паміж вэрсіямі
Новы артыкул |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
==Узьнікненьне замка== |
==Узьнікненьне замка== |
||
⚫ | |||
===Першыя збудаваньні=== |
===Першыя збудаваньні=== |
||
⚫ | |||
З пачатку 11 стагодзьдзя да сярэдзіны [[13 стагодзьдзе|13]] стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградка стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове 13 стагодзьдзя былі ўзведзеныя моцныя дубовыя зрубы. Ў той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая '''вежа-[[данжон]]'''. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка. |
З пачатку 11 стагодзьдзя да сярэдзіны [[13 стагодзьдзе|13]] стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградка стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове 13 стагодзьдзя былі ўзведзеныя моцныя дубовыя зрубы. Ў той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая '''вежа-[[данжон]]'''. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка. |
||
Радок 43: | Радок 42: | ||
==Разбурэньне замка== |
==Разбурэньне замка== |
||
Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны [[1654]]–[[1667]] гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У [[1655]] годзе яго занялі казакі |
Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны [[1654]]–[[1667]] гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У [[1655]] годзе яго занялі казакі [[Іван Залатарэнка|Івана Залатарэнкі]]. А ў [[1660]] годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]]. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадская, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. [[Паўночная вайна]] канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у [[1706]] годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі. |
||
У [[1802]] годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы [[19 стагодзьдзе|19]] стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў. |
У [[1802]] годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы [[19 стагодзьдзе|19]] стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў. |
||
Радок 51: | Радок 50: | ||
[[Выява:Navahradak_-_Ruiny_zamka.jpg|міні|250пкс|Руіны Наваградзкага замка]] |
[[Выява:Navahradak_-_Ruiny_zamka.jpg|міні|250пкс|Руіны Наваградзкага замка]] |
||
Толькі ў [[1921]] годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў [[1922]] |
Толькі ў [[1921]] годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў [[1922]]–[[1930]] гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касцёльнай вежы склалі наноў. З [[1956]] года ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касцёльнай вежы і Шчытоўкі. |
||
==Спасылкі== |
==Спасылкі== |
Вэрсія ад 19:57, 7 жніўня 2006
Нава́градзкi за́мак — унікальны помнік абарончага дойлідства эпохі сярэднявечча, старажытны цэнтар Наваградка, рэзыдэнцыя заходнерускіх князёў і князёў Вялікага княства Літоўскага. Існаваў у 11–17 стагодзьдзях. Захаваліся падмурак і рэшткі сьценаў.
Узьнікненьне замка
Першыя збудаваньні
З пачатку 11 стагодзьдзя да сярэдзіны 13 стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградка стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове 13 стагодзьдзя былі ўзведзеныя моцныя дубовыя зрубы. Ў той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-данжон. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.
Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. Ў 1274 годзе галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы атрадаў крыжакоў захапіць замак (у 1314 годзе на чале з магістрам Генрыкам фон Плоцке, ў 1391 годзе на чале з магістрам Конрадам Валенродам і ў 1394 годзе на чале з магістрам Конрадам фон Юнінгемам і маршалам Вэрнэрам Тэтынгерам) таксама ня мелі посьпеху.
Вежа Шчытоўка
У выніку гэтых нападаў верхнія ярусы вежы былі моцна пашкоджаныя і ў канцы 14 стагодзьдзя вежа была адбудаваная, але ўжо з цэглы. Яна вырасла на астатках старой вежы і таксама мела форму квадрата. Яна атрымала назву Шчытоўка (Шчытавая, Цэнтральная), што кажа само за сябе — гэта быў надзейны шчыт сярэднявечнага горада. Новая вежа была пяціпавярховай, зь перакрыцьцямі на бэльках. Агульная яе вышыня дасягала 25 мэтраў. Таўшчыня яе сьценаў была каля трох мэтраў. Іх праразалі байніцы, а ўнізе — праёмы замкавай брамы. Брама наглуха зачынялася знутры вежы і ў час асады ператваралася ў самастойны апорны пункт. У паўднёвай сьцяне Шчытоўкі ішла ўгору мураваная лесьвіца, якой карысталіся воіны падчас нападаў. Магчыма, ўнутры вежы, паміж паверхамі, меліся і драўляныя лесьвіцы для штодзённага карыстаньня, бо асобныя паверхі выкарыстоўваліся пад жыльлё.
Узьвядзеньне ўмацаваньняў
Першы этап
Відаць, да канца 14 стагодзьдзя Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваньнем замка. Але напрыканцы 14 – пачатку 15 стагодзьдзя ў Наваградзкім замку распачалося ўзьвядзеньне замкавых муроў, якое праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі пабудаваныя тры мураваныя вежы і сьцены паміж імі. Справа ад Шчытоўкі паўстала высокая прызмападобная Касьцельная вежа. З усходу ад яе ішло другое прасла мураванай сьцяны даўжынёю каля 80 мэтраў і таўшчынёю 2,5 мэтры, якое вяло да наступнай вежы, так званай Малой брамы. Малая брама і Касцельная вежа мелі па некалькі паверхаў зь перакрыцьцямі па бэльках, а на кожным паверсе былі байніцы.
Паварочваючы ад Малой брамы на захад, ішло 70-мэтровае прасла сьцяны, канструкцыйна зьвязанае яшчэ з адной вежай — Пасадскай. Правае прасла сьцяны вяло ад Пасадскай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваньнямі, якія ішлі да Шчытоўкі.
Трэба адзначыць, што ўжо ў 14 стагодзьдзі ў дзядзінцы існавала каменны храм — Царква Сьвятога Міхала, вядомы па пісьмовых зьвестках 16–17 стагодзьдзяў. Да 1775 году ў ім праходзілі паседжаньні Трыбуналу — вышэйшага апэляцыйнага суду Вялікага княства Літоўскага. А на поўнач ад храму стаяў двухпавярховы каменны палац, існаваўшы да сярэдзіны 17 стагодзьдзя.
Другі этап
Другі этап узьвядзеньня ўмацаваньняў Наваградзкага замка прыпадае на пачатак 15 стагодзьдзя, калі былі пабудаваныя Калодзежная вежа і яшчэ адно прасла сьцяны ля асновы замкавай гары. Трэба заўважыць, што ў Наваградзкім замку, разьмешчаным на высокай гары, калодзежа ня было, але вада мелася ля падножжа, дзе на ўсходнім схілу білі крыніцы. Над адной зь іх і была пастаўленая Калодзежная вежа.
Трэці этап
Напачатку 16 стагодзьдзя ў паўночна-заходнім куце Наваградзкага замка была ўзьведзеная вялікая мураваная вежа Дазорца. Паміж ёю і Шчытоўкай пабудавалі абарончую сьцяну, таўшчынёю 2 мэтры. Такім чынам, новае прасло замкнула кола каменных умацаваньняў, канчаткова выцісьніўшы драўляныя агароджы.
Разьвіцьцё атрылерыі і ўдасканаленьне тактыкі асады на працягу 15–16 стагодзьдзяў зрабілі Малую браму замка не зусім надзейнай, што прымусіла распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары. Новая Меская вежа-брама стала цэнтрам форбурга, які ахоўваў дарогу ў замак. Гэтыя дадатковыя ўмацаваньні значна павысілі абараназдольнасьць замка.
Такім чынам, у 16 стагодзьдзі Наваградзкі замак быў адным з магутнейшых у Беларусі і адзіным, які меў 7 вежаў. Ён дадаткова абараняўся ўмацаваньнямі з паўночнага і паўночна-заходніх бакоў, дзе знаходзіўся вялікі земляны вал і шырокі абарончы роў.
Разбурэньне замка
Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны 1654–1667 гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 годзе яго занялі казакі Івана Залатарэнкі. А ў 1660 годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя Івана Хаванскага. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадская, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. Паўночная вайна канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у 1706 годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі.
У 1802 годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы 19 стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў.
Замак у нашыя часы
Толькі ў 1921 годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў 1922–1930 гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касцёльнай вежы склалі наноў. З 1956 года ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касцёльнай вежы і Шчытоўкі.
Спасылкі
Наваградзкі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў