Дэўтэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: sr:Деутеријум
д robot Adding: hu:Deutérium
Радок 36: Радок 36:
[[fr:Deutérium]]
[[fr:Deutérium]]
[[he:דאוטריום]]
[[he:דאוטריום]]
[[hu:Deutérium]]
[[id:Deuterium]]
[[id:Deuterium]]
[[it:Deuterio]]
[[it:Deuterio]]

Вэрсія ад 00:47, 14 траўня 2006

Дэўтэрый (таксама дэйтэрый, сымбаль 2H альбо D; ад грэцкага Δευτερον і лацінскага Deuterium) — стабільны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай двум (2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэўтэрыя на 7000 атамаў звычайнага вадароду).

Ядро дэўтэрыя складаецца з аднаго пратону і аднаго нэўтрону, тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу за протый (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсьліць адрозьненьне ад дэўтэрыя і трытыя), і з гэтай прычыны іхныя хімічныя ўласнасьці досыць моцна адрозьніваюцца. Хаця дэўтэрый не зьяўляецца асобным хімічным элемэнтам яго часам абазначаюць літарай D (замест 2H).

У прыродзе дэўтэрый сустракаецца як газ D2 (2H2).

Дэўтэрый быў упершыню выяўлены ў 1931 годзе Гаральдам Клэйтанам Урэем, хімікам з Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Урэй атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў хіміі за сваю працу ў 1934 годзе.

Дэўтэрый, разам з трытыем, ёсьць вельмі карысным для рэакцыі ядзернага сынтэзу, з-за вялікага выхаду энэргіі пры рэакцыі D-T:

Дэўтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фармаваць цяжкую ваду (D2O).

Наяўнасьць дэўтэрыя ў зорках ёсьць моцным аргумэнтам у падтрымку тэорыі Вялікага выбуху (а не іншых тэорыяў узьнікненьня Сусьвету). Тэрмаядзерныя рэакцыі ўнутры зорак зьнішчаюць дэўтэрый. І фізыкам пакуль невядомая натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэўтэрый.

Дэўтэрый шырока ўжываецца ў тэхніцы і мэдыцыне. Канада зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам дэўтэрыя на плянэце, каб забясьпечваць функцыяваньне свайго рэактара CANDU.

Спасылкі