Эўрапейская інтэграцыя: розьніца паміж вэрсіямі
→Літаратура: выпраўленьне спасылкі |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
# Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру. |
# Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру. |
||
Існуе 2 спосабы |
Існуе 2 спосабы ажыцьцяўленьня інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя інстытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ. |
||
Інтэграцыя ставіць пад пытаньне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі пакуль не спрычынілася да ейнага поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня [[Злучаныя Штаты Эўропы|Злучаных Штатаў Эўропы]]. |

Радок 18: | Радок 18: | ||
* [http://fds.oup.com/www.oup.com/pdf/13/9780199544813_chapter1.pdf Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration] |

* Андрэй Казакевіч. [http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_01.htm Гісторыя эўрапейскай інтэграцыі] |
* Андрэй Казакевіч. [http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_01.htm Гісторыя эўрапейскай інтэграцыі] |
||
* |
* Аляксандар Лагвінец. [http://nmnby.eu/news/analytics/12.html Эўрапейскі вэктар разьвіцьця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі], 1 лістапада 2003 |
||
[[Катэгорыя:Эўрапейская інтэграцыя| ]] |
[[Катэгорыя:Эўрапейская інтэграцыя| ]] |
Вэрсія ад 13:52, 20 траўня 2017
Эўрапе́йская інтэгра́цыя — працэс паступовага збліжэньня і паглыбленага супрацоўніцтва эўрапейскіх краінаў і народаў у сфэрах эканомікі, права, культуры і палітыкі.
Пачатак інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце датуецца канцом 1940-х гадоў. Эўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам у рамках Эўрапейскага зьвязу, але таксама, прынамсі ў пэўных аспэктах, — Рады Эўропы, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і АБСЭ.
Паводле вядомага амэрыканскага палітоляга Леона Ліндбэрга, інтэграцыя — гэта двухузроўневы працэс:
- Добраахвотнае адмаўленьне з боку нацыянальных дзяржаваў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэньні (сувэрэнітэту) ў пэўных сфэрах палітыкі (рашэньні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаваў-удзельніц, або іх прымаюць наваўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі);
- Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру.
Існуе 2 спосабы ажыцьцяўленьня інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя інстытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.
Інтэграцыя ставіць пад пытаньне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі пакуль не спрычынілася да ейнага поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.
Літаратура
- Аляксандар Лагвінец. Эўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы // «Белорусский журнал международного права и международных отношений», №1, сентябрь-ноябрь 1996 г.
Вонкавыя спасылкі
- Leon N. Lindberg, The Political Dynamics of European Economic Integration
- Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration
- Андрэй Казакевіч. Гісторыя эўрапейскай інтэграцыі
- Аляксандар Лагвінец. Эўрапейскі вэктар разьвіцьця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі, 1 лістапада 2003