Музэй Уладзімера Караткевіча: розьніца паміж вэрсіямі
+Катэгорыя:Зьявіліся ў 1994 годзе; +Катэгорыя:Біяграфічныя музэі; +Катэгорыя:Уладзімер Караткевіч з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прылады/HotCat... |
д выдаленая Катэгорыя:Зьявіліся ў 1994 годзе; дададзеная Катэгорыя:Зьявіліся ў 2000 годзе з дапамогай HotCat |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
* [http://orsha.museum.by/be/node/32936 Музэй Уладзімера Караткевіча на сайце Музэйнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны] |
* [http://orsha.museum.by/be/node/32936 Музэй Уладзімера Караткевіча на сайце Музэйнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны] |
||
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў |
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 2000 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Біяграфічныя музэі]] |
[[Катэгорыя:Біяграфічныя музэі]] |
||
[[Катэгорыя:Уладзімер Караткевіч]] |
[[Катэгорыя:Уладзімер Караткевіч]] |
Вэрсія ад 03:33, 31 студзеня 2015
Музэй Уладзімера Караткевіча | |
Філія | Музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Ворша, Беларусь |
Адрас | вул. Леніна, 26 |
Тэматыка калекцыі | жыцьцё й творчасьць У. Караткевіча |
Велічыня калекцыі | каля 1 тыс. экспанатаў |
Створаны | 20 красавіка 1994 г. |
Адкрыты | 26 лістапада 2000 |
Геаграфічныя каардынаты | 54°30′41.24″ пн. ш. 30°25′44.44″ у. д. / 54.5114556° пн. ш. 30.4290111° у. д.Каардынаты: 54°30′41.24″ пн. ш. 30°25′44.44″ у. д. / 54.5114556° пн. ш. 30.4290111° у. д. |
Музэй Уладзімера Караткевіча | |
korotkevich.orsha.museum.by/… |
Музэ́й Уладзі́мера Каратке́віча — музэй у Воршы, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці Уладзімера Караткевіча. Заснаваны паводле рашэньня Аршанскага выканаўчага камітэту ад 20 красавіка 1994 г. Адкрыты 26 лістапада 2000 г. у сувязі з 70-годзьдзем зь дня нараджэньня беларускага пісьменьніка У. Караткевіча. Філіял Музэйнага комплексу гісторыі й культуры Аршаншчыны. Месьціцца ў доме – помніку архітэктуры канца 19 — пачатку 20 ст.
Структура і экспазыцыя
Асноўны фонд музэю (2008) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны – 300. Агульная плошча музэю 360 м². Усе экспанаты разьмешчаны ў 2 залях (пл. 89 і 84 м²).
У аснову экспазыцыі «Жыцьцё, творчасьць і літаратурная спадчына У. С. Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналягічны прынцып, вылучаны тэматычныя разьдзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменьніка, ягоная грамадзянская пазыцыя, найбольш значныя падзеі і асобы ў літаратурным жыцьці Аршаншчыны: «Радавод У. С. Караткевіча», «Дзіцячыя гады У. С. Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасьці», «У. С. Караткевіч – настаўнік», «Партрэт пісьменьніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве», «Час Караткевіча». Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакумэнты, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія У. Караткевіча, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменьніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказваньні і лісты сучасьнікаў.
Пры музэі дзейнічае навукова-дасьледчы цэнтар, які займаецца вывучэньнем творчасьці У. Караткевіча і іншых пісьменьнікаў, а таксама знакамітых людзей Аршаншчыны. У будынку ёсьць выставачная галерэя (плошча 47 м²) для часовых выставак.
Літаратура
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000115 |
- Юркевіч, Г.А. Караткевіча Уладзіміра музей / Г.А. Юркевіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. – Мн., 2008. – С. 278–280.
- Музей У. Караткевіча // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 482.