Эўрапейская інтэграцыя: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ. |
Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ. |
||
Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы. |
|||
Прырода эўрапейскай інтэграцыі: |
Прырода эўрапейскай інтэграцыі: |
Вэрсія ад 18:18, 16 лютага 2013
Эўрапейская інтэграцыя – працэс паступовага збліжэньня і паглыбленага супрацоўніцтва эўрапейскіх краінаў і народаў. Пачатак інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце датуецца канцом 1940-х гадоў. Эўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам ў рамках Эўрапейскага зьвязу, але таксама, прынамсі ў пэўных аспэктах, - Рады Эўропы, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і АБСЭ.
Паводле вядомага амэрыканскага палітоляга Леона Ліндбэрга, інтэграцыя – гэта двух-узроўневы працэс. З аднаго боку, інтэграцыя - гэта: (1) Добраахвотнае адмаўленьне з боку нацыянальных дзяржаваў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэньні (сувэрэнітэту) ў пэўных сфэрах палітыкі (рашэньні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаваў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі). З другога боку, інтэграцыя – гэта: (2) пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актораў на карысьць гэтага новага цэнтру.
Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.
Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.
Прырода эўрапейскай інтэграцыі:
- Няскончаны праект (вынік і працэс)
- Адбываецца паміж дэмакратычнымі палітычнымі рэжымамі, пабудаванымі на прынцыпах дзяржавы права, рынкавай эканомікі і павагі асноватворных правоў і свабодаў чалавека
- Эканоміка ідзе перад палітыкай, але яны ўзаемазьвязаныя
- Элітарны праект, якому часам апярэджвае грамадзкую думку
- Паступовае нарастаньне працэсу (інкрэмэнтальны характар)
- Усё большая складанасьць працэсу і працэдураў, супольнасьцёвае заканадаўства (acquis communautaire) налічвае больш за 26 000 актаў на больш за 90 000 старонках)
- Гнюткасьць працэсу, адсутнасьць адзінае мадэлі
- Розныя тэмпы інтэграцыі, хуткасьць можа нарастаць (1950ыя-сяр1960ых, сяр.1980-пач.1990) або спадаць (кан.1960-пач.1980, сяр.1990, 2005-па сёньняшні дзень)
- Інтэнсыўнае ўзаемадзеяньне паміж субнацыянальнымі, нацыянальнымі, транснацыянальнымі і наднацыянальнымі гульцамі
- Пазытыўны эфэкт для ўсіх удзельнікаў (“гульня са станоўчым вынікам”)
- Найбольш прасунуты ў сьвеце праект рэгіянальнага ўзаемадзеяньня.
Галоўныя тэарытычныя падыходы да эўрапейскай інтэграцыі: фэдэралізм, нэафункцыяналізм, міжурадавы падыход, лібэральны міжурадавы падыход, інстытуцыяналізм, наднацыянальнае кіраваньне і самакіраваньне.
Спасылкі
- Leon N. Lindberg, The Political Dynamics of European Economic Integration http://www.palgrave.com/politics/pdfs/14039_41041_11_Ch5.pdf
- Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration http://fds.oup.com/www.oup.com/pdf/13/9780199544813_chapter1.pdf
- Андрэй Казакевіч, Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_01.htm http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_02.htm
- Аляксандр Лагвінец, Еўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы, «Белорусский журнал международного права и международных отношений», №1, сентябрь-ноябрь 1996 г. http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/31025/1/1996_1_JILIR_lagvinets_r.pdf
- Аляксандр Лагвінец, Эўрапейскі вэктар разьвіцьця – падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі, 1 лістапада 2003 http://nmnby.eu/news/analytics/12.html