Тэрарызм: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат дадаў: mzn:تروریسم |
д r2.7.1) (робат дадаў: lad:Terrorizmo |
||
Радок 74: | Радок 74: | ||
[[sw:Ugaidi]] |
[[sw:Ugaidi]] |
||
[[ku:Terorîzm]] |
[[ku:Terorîzm]] |
||
[[lad:Terrorizmo]] |
|||
[[la:Tromocratia]] |
[[la:Tromocratia]] |
||
[[lv:Terorisms]] |
[[lv:Terorisms]] |
Вэрсія ад 02:11, 23 кастрычніка 2012
Тэрарызм (па-лацінску: terror — жах) — грамадзка небясьпечная дзейнасьць, якая складаецца ў сьвядомым, мэтанакіраваным ужываньні гвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаваньняў, выбухаў, запалохваньня насельніцтва і органаў улады або зьдзяйсьненьня іншых замахаў, на жыцьцё або здароўе ні ў чым не вінаватых людзей або пагрозы зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў з мэтай дасягненьня сваіх мэт.
Агулам прынята, што дзеяньні, зьдзейсьненыя падчас вайны, у прыватнасьці партызанскі рух, не кваліфікуюцца як тэрарыстычныя.
Тэрор і тэрарызм
Неабходна адрозьніваць два роднасных, але розных, паняцьця — тэрор і тэрарызм. Тэрор — гэты гвалт улады зь яе дзяржаўным апаратам супраць народа з мэтай прыгнечаньня ня толькі апазыцыі, але і ўсёй грамадзкасьці, з мэтай выкліку жаху і пакіданьня думак аб супраціве. Іншымі словамі, тэрор — гэты гвалт з боку моцнага. Упершыню сыстэмны палітычны тэрор быў разгорнуты якабінцамі падчас Францускай рэвалюцыі.Іх ідэалягічнымі нашчадкамі былі бальшавікі, якія разгарнулі чырвоны тэрор з мэтай прыгнечаньня палітычнай апазыцыі і распаўсюджваньня сваёй улады за межы захопленых імі Пецярбургу і Масквы. Ахвяры ўладнага тэрору вылічаюцца шматлікімі тысячамі і нават мільёнамі людзей.
Затое тэрарызм — гэты гвалт «з боку больш слабага», гвалт, якое выходзіць ад апазыцыйных праслоек грамадзтва, радыкальна наладжаных і як правіла вельмі нешматлікіх. Тэрарызм носіць палітычную, сацыяльную або нацыянальную афарбоўку ў залежнасьці ад мэт сваіх носьбітаў. Тэрарызм як зьява перасьледуе дзьве асноўныя знакавыя мэты:
- Першае — зьдзейсьніць ціск на органы ўлады, запалохаць, пасеяць страх і няўпэўненасьць.
- Другой мэтай і ў той жа час прыкметай тэрарызму зьяўляецца выкліканьне спачуваньняў сваёй мэтавай аўдыторыі, гэта значыць той праслойцы грамадзтва, якая як лічыцца паддаецца прыгнёту або дыскрымінацыі, але саступае ў радыкальнасьці тэрарыстам. Такім чынам, тэрарызм немагчымы без таго, каб тэрарысты не абвясьцілі аб сваёй адказнасьці за ажыцьцёўлены акт гвалту.
Глядзіце таксама
- 9/11
- Выбух у Менску 4 ліпеня 2008 году
- Тэрарыстычны акт у менскім мэтро 11 красавіка 2011
- Выбухі ў Віцебску 2005
Вонкавыя спасылкі
Тэрарызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Terrorism Research Center (анг.)
- The terror finance blog (анг.)
- International Terrorism and Security Research (анг.)
- Jihad Monitor (анг.)
- Crimestart terrorism links (анг.)