Канасамэнт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат выдаліў: en:Securities market#Bill of lading
Chobot (гутаркі | унёсак)
д r2.6.5) (робат дадаў: en:Bill of lading
Радок 31: Радок 31:
[[de:Konnossement]]
[[de:Konnossement]]
[[el:Φορτωτική]]
[[el:Φορτωτική]]
[[en:Bill of lading]]
[[es:Conocimiento de embarque]]
[[es:Conocimiento de embarque]]
[[eo:Konosamento]]
[[eo:Konosamento]]

Вэрсія ад 10:14, 4 ліпеня 2012

Канасамэнт — дакумэнт, які выдаецца перавозьнікам (звычайна марскім) тавару адпраўніку грузу, які засьведчае прыняцьце грузу да перавозкі і зьмяшчае абавязальніцтва перавозьніка выдаць груз у азначаным мейсцы трымальніку канасамэнту.

У гандлёвым абарачэньні канасамэнт — найважнейшы юрыдычны дакумэнт, які засьведчывае наяўнасьць дамовы перавозкі і канкрэтызуе ўмовы гэтае дамовы.

Канасамэнт ёсьць каштоўнай паперай, якая перадаецца па правілах перадачы каштоўных папераў (іменны, ордэрны канасамэнт альбо канасамэнт на прад'яўніка) і раўназначная перадачы грузу. Застрахаваны канасамэнт уключае таксама страхавы поліс.

Канасамэнт мусіць уключаць наступныя зьвесткі:

  • перавозьнік і мейсца яго знаходжаньня
  • порт пагрузкі паводле дамовы, дата прыёму грузу перавозьнікам
  • адпраўнік, мейсца яго знаходжаньня
  • порт прызначэньня згодна дамове
  • атрымальнік, калі такі пазначаны ў дамове
  • найменьне грузу, неабходныя для ідэнтыфікацыі грузу маркі, аб'ём ці колькасьць грузу
  • зьнешні стан грузу і яго пакунку
  • фрахт у памеры, у якім яго мае плаціць атрымальнік
  • колькасьць арыгіналаў канасамэнту, калі іх больш, чым адзін
  • подпіс перавозьніка ці асобы, што дзейнічае ад яго імя

Па пагадненьню паміж бакамі ў канасамэнт могуць быць уключаныя іншыя дадзеныя.

Канасамэнт, падпісаны капітанам караблю, лічыцца падпісаным ад імя перавозьніка. Пасьля таго, як груз паладаваны на карабель, перавозьнік па патрабаваньні адпраўніка аддае яму бартавы канасамэнт, у якім дадаткова пазначаецца, што груз знаходзіцца на борце пэўнага карабля ці караблёў, а таксама дата ці даты пагрузкі.