Сонечная сьвяцільнасьць
Выгляд
Сонечная сьвяці́льнасьць (L☉) — адзінка сьвяцільнасьці. Ужываецца ў астраноміі для вымярэньня ступені моцнасьці сьвятла зоркі. Адна адзінка роўная сьвяцільнасьці Сонца і складае 3,827·1026 Вт.
Матэматычныя разьлікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сонечная сьвяцільнасьць зьвязаная з сонечнай радыяцыяй, якая вымяраецца на штучных спадарожніках альбо непасрэдна на Зямлі. Сярэднюю колькасьць сьвятла ў верхніх плястах атмасфэры часам называюць сонечнай пастаяннай, I☉.
Асьветленасьць вызначаецца як моцнасьць на адзінку плошчы, з гэтага вынікае, што сонечная сьвяцільнасьць (агульная моцнасьць сонечнага выпраменьваньня) — гэта выпраменьваньне, атрыманае на Зямлі (сонечная пастаянная), памножанная на плошчу сфэры, радыюс якой зьяўляецца сярэдняй адлегласьцю паміж Зямлёй і Сонцам:
- А — адзінка адлегласьці (значэньне астранамічнае адзінкі ў мэтрах)
- k — пастаянная (значэньне якой вельмі блізкае да адзінкі), якая адлюстроўвае той факт, што сярэдняя адлегласьць ад Зямлі да Сонца дакладна ня роўная адной астранамічнай адзінцы.