Раманскія народы
Выгляд
Раманскія народы (ад лац. назвы г. Рыму — Рому) — група народаў рознага этнагенэтычнага паходжаньня, аб’яднаная выкарыстаньнем раманскіх моваў. Уключае такія геаграфічна і этнічна аддаленыя народнасьці, як партугальцы, румыны, сэфардзкія габрэі, пуэртаамэрыканцы і кажуны. У сучасным сьвеце да раманскай культурна-моўнай супольнасьці можна прылічыць да 1 мільярду чалавек, у тым ліку парадку 2/3 зь іх (больш за 600 мільёнаў) да лацінаамэрыканскай падгрупы — гэта значыць гішпанскамоўныя (каля 450 мільёнаў) і партугальскамоўныя народы (каля 220 млн).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раманскія народы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў