Разынкі
Выгляд
Разынкі (па-польску: rodzynki) — сушаныя на сонцы або ў ценю ягады вінаграду. Працягласьць сушкі ад 4 да 9 дзён. Бываюць безнасенныя і з насеньнем. Выкарыстоўваюць пераважна ў кандытарскіх і хлебабулачных вырабах.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напэўна, разынкі паходзяць ад лацінскага racēmus — гронка вінаграду. З лаціны ж гэтае слова трапіла ў старафранцускую мову як raisins — вінаград, а адтуль у ангельскую. У грэцкай мове ёсьць слова rhax — ягада, вінаград.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 266. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. , ISBN 13)