Пяшчанік
Пяшчанік, пескавік — асадкавая горная парода зь зерняў пяску, сцэмэнтаваных гліністым, карбанатным, крамяністым, жалезістым і іншым матэрыялам. Паводле памераў зерняў і мінэральнага складу вылучаюць тыя ж разнастайнасьці, што і сярод пяскоў. Вылучаюць таксама аркозы, граўвакі (пяшчанікі зь мінэралаў і абломкаў асноўных вывергнутых парод, пераважна эфузіўных) і туфагенныя пяшчанікі (утрымліваюць піраклястычны матэрыял да 50%). Паводле ступені зьвязанасьці вылучаюць пяшчанікі слаба-, сярэдне-, моцнасцэмэнтаваныя. Шчыльнасьць — 2,25-2,67% г/см³, порыстасьць 0,69-6,7%, мяжа трываласьці на сьцісканьне 30-266 МПа. Пры мэтамарфізьме пяшчанік ператвараецца ў кварцыт.
Шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве (вытворчасьць друзу, жвіру; як бутавы камень, сьценавы і аздабленчы матэрыял), як абразіў. Кварцавы пяшчанік ідзе на выраб вогнетрывалай дынасавай цэглы, шкла, кісьлятрывалых матэрыялаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 163.