Пэтэр Мінёйт
Выгляд
Пэтэр Мінёйт (нід. Peter Minuit; 1589 — 7 жніўня 1638) — галяндзкі палітычны дзяяч, губэрнатар Новых Нідэрляндаў (1626—1631), губэрнатар Новай Швэцыі (1638). Валёнец па нацыянальнасьці.
Будучы губэрнатарам Новых Нідэрляндаў, у 1626 г. выкупіў востраў Мангэтан у індзейскага племя Манахата за рэчы, ацэненыя тады ў 60 гульдэнаў (24 долара ў той час, сума эквівалентная сёньня 500—700 сучасным амэрыканскім далярам).