Порваская супольнасьць
По́рваская супо́льнасьць — супольнасьць 13 збольшага паўночнаэўрапейскіх англіканскіх і лютэранскіх цэркваў. Утвораная ў 1992 падпісаньнем Порвускай агульнай дэклярацыі, якая заснавала поўную супольнасьць(en) між і ў цэрквах[1]. Хоць насамрэч дэклярацыя была заключаная ў Ярвэнпяя (Фінляндыя), аднак назоў супольнасьці паходзіць ад Порваа, дзе адбываліся супольныя сьвяткаваньні з нагоды заключэньня сьвятой супольнасьці.
У 1938 року арцыбіскуп кентэрбэрыйскі запрасіў прадстаўнікоў Эстонскай лютэранскай царквы і Латвійскай лютэранскай царквы ў Ламбэцкі палац, каб дасягнуць «алтарнага і катэдральнага братэрства» між англіканскай і балтыйскімі лютэранскімі цэрквамі. Гэты працэс прыйшоў да фармальнага заключэньня з заснаваньнем больш шырэйшае Порваскае супольнасьці ў 1992. У яе ўвайшлі англіканскія цэрквы Брытанскіх астравоў і лютэранскія цэрквы паўночнаэўрапейскіх краінаў. Пазьней далучыліся англіканскія цэрквы Ібэрыйскага паўвострава. Усе гэтыя цэрквы падзяляюць япіскапальную палітыку.
Порваская супольнасьць ня мае цэнтральнага альбо надгляднага органу. Кожная царква-ўдзельніца мае кантактную асобу, зь якіх складаецца кантактная група, што зьбіраецца шторок. Два біскапы з групы, лютэранскі і англіканскі, ёсьць ейнымі самадэратарамі, і такім самым чынам абіраюцца два са-сакратары[2]. Дзеля абмеркаваньня пытаньняў, датычных усяе Супольнасьці, склікаюцца таксама канфэрэнцыі і сходы[3].
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падпісанты Порваскай дэклярацыі:[4]
- 1994
- Эстонская эвангельская лютэранская царква
- Эвангельская лютэранская царква Летувы
- Царква Нарвэгіі
- Шатляндзкая япіскапальная царква
- Царква Швэцыі
- 1995
- Царква Ангельшчыны
- Эвангельская лютэранская царква Фінляндыі
- Царква Ірляндыі
- Царква Ісьляндыі
- Царква ў Ўэльсе
- 2001
- Люзытанская каталіцкая апостальская эвангельская царква (Партугалія)
- Гішпанская рэфармаваная япіскапская царква
- 2010
Цэрквы-назіральніцы:[5]
- Эвангельская лютэранская царква Латвіі (1994)
- Латвійская эвангельская царква за мяжой (2010)
- Лютэранская царква Вялікабрытаніі (2010)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ THE PORVOO COMMON STATEMENT Архіўная копія
- ^ Porvoo Communion Праверана 18 чэрвеня 2010 г. Архіўная копія
- ^ Interchange Праверана 18 чэрвеня 2010 г. Архіўная копія
- ^ The Porvoo Communion: Anglican Churches Архіўная копія and The Porvoo Communion: Lutheran Churches Праверана 3 студзеня 2011 г. Архіўная копія
- ^ The Porvoo Communion: Observer Churches Праверана 3 студзеня 2011 г. Архіўная копія
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
|