Перайсьці да зьместу

Плян XVII

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа францускіх, бэльгійскіх і нямецкіх фартыфікацый, 1914

Плян XVII — стратэгічны плян вайсковага камандаваньня Францыі напярэдадні Першай сусьветнай вайны.

У рамках пляну францускае камандаваньне плянавала разьмясьціць войскі ўздоўж сваёй усходняй граніцы і пачаць наступ праз тэрыторыі Латарынгіі і Эльзасу, занятых немцамі. Гэтыя ж дзеяньні прадугледжваліся так званым «плянам Шліфэна», распрацаваным у Нямеччыне ў той самы час.

Гэта канцэпцыя была ў канчатковым выглядзе распрацавана да 1911 году.

Пазьней галоўнакамандуючы арміяй Францыі Віктор Мішэль выказаў здагадку, што ўварваньне Нямеччыны ў Францыю адбудзецца з поўначы, праз нэўтральную Бэльгію. Мішэль прапанаваў унесьці ў плян XVII радыкальныя зьмены. Мішэль праклаў шлях наступаючай арміі Францыі праз бэльгійскую тэрыторыю, не зважаючы на яе нэўтралітэт. У выпадку ажыцьцяўленьня пляну Мішэля асноўныя групоўкі францускай і нямецкай армій сутыкнуліся б у лоб.

Плян XVII

Аднак зьмены ў плян, прапанаваныя Мішэлем, не былі прынятыя. Мішэль быў адхілены са сваёй пасады, а яго месца заняў Жазэф Жак Жофр, які прыняў плян XVII у першапачатковым выглядзе з усімі яго недахопамі.