Паўло Чоры
Паўло Чоры укр. Чорій Павло Володимирович | |
Прыналежнасьць | Украіна |
---|---|
Род войскаў | Узброеныя сілы |
Званьне | Старшы жаўнер |
Частка | 79 АДШБр |
Бітвы/войны | Вайна на Данбасе |
Узнагароды | |
Паўло́ Чо́ры (па-ўкраінску: Павло Володимирович Чорій) — снайпэр, старшы жаўнер 79-е асобнае дэсантна-штурмавое брыґады Ўзброеных сілаў Украіны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Мікалаеўскі пэдаґаґічны ўнівэрсытэт — факультэт фізычнае культуры і турызму, вырашыў служыць у арміі — 79-я аэрамабільная брыґада.
Падчас баёў быў паранены. 3 чэрвеня 2014 року на калёну ўкраінскіх вайскоўцаў — у іх ліку дэсантнікі 79-е аэрамабільнае брыґады, напалі тэрарысты. Адзін дэсантнік загінуў, 13 пацярпелі, Паўло Чоры паранены аскепкам у вока, але працягваў весьці бой — заціскаў адною рукою параненае вока, а другою страляў з снайпэрскае вінтоўкі Драгунова — колькі мог. Між тым БТР-4Е, манэўруючы, скамячыў ГАЗ-66, дзе знаходзіліся заціснутыя параненыя дэсантнікі, кабіну хоць якім момантам маглі закідаць ґранатамі. Паўло, выстраліўшы ўсе набоі, кінуўся ратаваць таварышаў, выцягнуў чатырох параненых субратаў і аказаў першую дапамогу. У шпіталі зьнепрытомнеў[1].
Празь перажываньні й стрэсы сэрца маці Вольгі Чоры не вытрымала, яна памерла.
Сабраныя калеґамі ды валянтэрамі сродкі на пратэз вока перадаў на патрэбы 79-е брыґады.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-ўкраінскае вайны ўзнагароджаны
- ордэнам «За мужнасьць» III ступені (20.6.2014)
- ордэнам «За мужнасьць» II ступені (27.11.2014)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ СНАЙПЕРУ — ОРДЕН «ЗА МУЖНІСТЬ» - Народна армія Праверана 2016-02-14 г. Архіўная копія ад 2018-02-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 20 чэрвеня 2014 году № 892/2014 «Аб узнагароджаньні дзяржаўнымі ўзнагародамі»
- Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 27 лістапада 2014 году № 543/2014 «Аб узнагароджаньні дзяржаўнымі ўзнагародамі»
|