9×19 мм Parabellum
Выгляд
(Перанакіравана з «Патрон 9×19 мм Parabellum»)
9×19 мм Parabellum | |
---|---|
9×19 мм Парабэлум | |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Канструктар: | Гэорг Люгэр |
Час стварэньня: | 1902 год |
Вытворца: | ТПЗ |
Характарыстыкі: | |
Даўжыня патрона, мм: | 29,69 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 9,02 |
Маса кулі, г: | 5,8-10,2 |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 9,65 |
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 9,93 |
Дыямэтар флянца набойніцы, мм: | 9,96 |
9×19 мм Парабэлум (Люгер-Парабэлум, Пара, Люгер, 9-мм Пара, P.08) — пісталетны ўнітарны патрон, распрацаваны ў 1902 годзе нямецкім збройнікам Гэоргам Люгэрам пад аднайменны пісталет «Люгер-Парабэлум».
Назва была ўтвораная ад лацінскай прыказкі «Жадаеш міру — рыхтуйся да вайны» (па-лацінску: Si vis pacem, para bellum). У 1904 годзе яго прынялі на ўзбраеньне нямецкага флёту, у 1908 годзе — на ўзбраеньне нямецкага войска. Насамрэч, гэты патрон уяўляе сабой гільзу ад патрона калібру 7,65 мм, злучаную з куляй патрона 9 мм. Першапачаткова куля мела канічную форму з плоскай галаўной часткай (у выглядзе ўсечанага конусу).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9×19 мм Parabellum — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў