Партал:Мастацтва/Добры артыкул
Калізэ́й (лац. Colosseum або Amphitheatrum Flavium) — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, адно з найбольш прыкметных збудаваньняў сьвету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палятынскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нэрона(be), на ўсход ад гарадзкога форуму. Лічыцца адным з найвялікшых твораў рымскай архітэктуры і яскравым прадстаўніком рымскай антычнай тэхнікі. Ягонае будаўніцтва распачалося ў 72 годзе н. э. пры імпэратары Вэспасіяне й было завершанае ў 80 годзе н. э. пад кіраваньнем імпэратара Тытуса, з наступнымі зьменамі, зробленымі падчас панаваньня Даміцыяна. Назва «Амфітэатар Флявіюм» паходзіць ад прозьвішчаў абодвух імпэратараў, Вэспасіяна й Тытуса Флявіяў…:::::::::::::::: чытаць далей