Перайсьці да зьместу

Ордэн Віестура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн Віестура
Выява ордэнскай плянкі
Арыгінальная назва па-латыску: Viestura ordenis
Дэвіз Confortamini et pugnate
(Дужэй і змагайся)
Краіна Латвія Латвія
Тып 5-клясны ордэн з трыма ганаровымі мэдалямі. Вайсковы — зь мечамі, цывільны — без.
Каму ўручаецца цывільным і вайсковым асобам
Падставы ўзнагароджаньня заслугі на службе ва ўзброеных сілах; ахова і ўмацаваньне дзяржаўнай бясьпекі і грамадзкага парадку; абарона дзяржаўных граніцаў.
Статыстыка
Дата заснаваньня 11 жніўня 1938 (86 гадоў таму)
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Трох зорак
Малодшая ўзнагарода Крыж Прызнаньня

О́рдэн Віестура (па-латыску: Viestura ordenis) — латвійская дзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ў 1938 року да гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы. Узноўленая ў 2004 року пасьля аднаўленьня незалежнасьці ад СССР. Названая ў гонар сярэднявечнага караля Земгаліі Вестарда.

Ордэн уручаецца грамадзянам краіны за заслугі ў галіне навучаньня, разьвіцьця і ўмацаваньня латвійскіх узброеных сілаў, а таксама ўмацаваньня і трыманьня напагатове сыстэмы нацыянальнай бясьпекі і аховы дзяржаўных граніцаў, а таксама абуджэньня патрыятычнай сьвядомасьці і падрыхтоўкі грамадзянаў да службы на абароне народу і айчыны. Можа таксама ўручацца за надзвычайныя міжнародныя заслугі кіраўнікам замежных дзяржаваў, сябраў загранічных дэлегацыяў і дыпляматам.

Ордэн уручаецца з такімі клясамі:

  • Вялікі Крыж: крыж носіцца на стужцы, перакінутай цераз плячо, з зоркай на грудзёх.
  • Вялікі афіцэр: крыж носіцца на шыі з зоркай на грудзёх.
  • Камандор: крыж носіцца на шыі
  • Афіцэр: крыж носіцца на стужцы з разэткай, падвешанай на грудзёх.
  • Кавалер: крыж носіцца на стужцы, падвешанай на грудзёх.

Ордэн мае яшчэ тры мэдалі, якія могуць уручацца цывільным ці вайсковым асобам:

  • Залаты мэдаль
  • Срэбны мэдаль
  • Бронзавы мэдаль
1-ы кляс зь мечамі 1-ы кляс 1-ы кляс зь мечамі, дамы 1-ы кляс, дамы
2-і кляс зь мечамі 2-і кляс 2-і кляс зь мечамі, дамы 2-і кляс, дамы
3-і кляс зь мечамі 3-і кляс зь мечамі 3-і кляс зь мечамі, дамы 3-і кляс, дамы
4-ы кляс 5-ы кляс

Ордэн Віестура быў устаноўлены рашэньнем Рады Міністраў Латвіі 12 ліпеня 1938 року з нагоды XX гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці, зацьверджаны ўказам прэзыдэнта краіны 11 жніўня 1938 року.

Першае ўзнагароджаньне адбылося 17 лістапада 1938[1]. 13 чэрвеня 1940 адбылося апошняе ўручэньне перад акупацыяй дзяржавы Савецкім Саюзам, які скасаваў гэты ордэн. Адноўлены ў постсавецкай Латвіі толькі ў 2004 року.

  1. ^ Kristīne Ducmane: Decorations of the Republic of Latvia 1918-1940, Ryga 1993, str. 26
  • Kristīne Ducmane: Apbalvojumi Latvijas Republikā 1918-1940 -Decorations of the Republic of Latvia 1918-1940, Ryga 1993, ISBN 5-89960-040-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]