Перайсьці да зьместу

Норлянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Норлянд на мапе Швэцыі

Норлянд (па-швэдзку: Norrland, даслоўна Паўночная зямля, Паўночная краіна) — гістарычная назва паўночнай часткі Швэцыі, адна з трох яе буйных гістарычных частак (разам зь Ёталяндам і Свэаляндам). Складаецца з 9 ляндскапаў. Геаграфічна знаходзіцца ў паўночнай Швэцыі, на поўдні мяжуе са Свэаляндам. Займае 59 % плошчы краіны (261 292 км²), дзе жыве ўсяго каля 12% яе насельніцтва (1 153 788 чалавек паводле стану на 2011 год).