Перайсьці да зьместу

Нацыянальная меншасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нацыянальная мяншыня»)

Нацыяна́льная ме́ншасьць, альбо этнічная меншасьць — прадстаўнікі этнічнай групы, якія пражываюць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы і зьяўляюцца яе грамадзянамі (выключэньні: Эстонія і Латвія, дзе частка нацыянальных меншасьцяў зьяўляецца апатрыдамі), але якія не належаць да карэннай нацыянальнасьці і ўсьведамляюць сябе нацыянальнай абшчынай[1]. Польскі навуковец В. Чаплінскі дае наступнае азначэньне: «Нацыянальная меншасьць — гэта кансалідаваная нацыянальная група, якая жыве ў адным з рэгіёнаў дзяржавы (з чаго вынікае яе натуральнае імкненьне да атрыманьня аўтаноміі), што характарызуецца сфармаваным адчуваньнем нутранага адзінства, якая разам з тым імкнецца захаваць свае спэцыфічныя рысы — мову, культуру і т. д.»[2].