Маары (мова)
Ма́ары (Te Reo Maori) — палінэзійская мова карэннага насельніцтва Новай Зэляндыі — маары. Колькасьць носьбітаў мовы складае ад 50 000 да 70 000 чалавек, пры гэтым каля 100 000 чалавек разумеюць мову, але не размаўляюць на ёй рэгулярна (агульная колькасьць маарыйскага насельніцтва дасягае 530 000 чалавек). На ёй як на роднай мове гаворыць толькі 14 % маары, тады як 41 % дарослага маарыйскага насельніцтва не валодае мовай маары наагул. Агулам, па прыблізных падліках, па-маарыйску добра гаворыць 10 тысячаў асобаў ва ўсёй Новай Зэляндыі.
Побач з ангельскай і новазэляндзкай мовай глуханямых, маары зьяўляецца афіцыйнай мовай Новай Зэляндыі. Абвешчаная другой афіцыйнай мовай Новай Зэляндыі ў прынятым у 1987 годзе «Акце пра маарыйскую мову».
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Належыць да ўсходнепалінэзійскай групы моваў, да якой таксама належаць Таіці, рапануйская, гавайская, дыялекты выспаў Кука і некаторыя іншыя.
Найбліжэйшымі па сваяцтву мовамі зьяўляюцца самоа і гавайская мова.