Леле
Леле (варыянты напісаньня лацінкай: Lehel, Lele, Lél; памёр у 955 годзе) — вугорскі палкаводзец князя Такшоня, да 955 году — меркаваны кіраўнік Нітранскага княства (на тэрыторыі сучаснай паўднёва-заходняй Славаччыны).
Згодна Сымону Кезскаму, першапачаткова Леле жыў у раёне Галгоца (сучасны Глагавец). Насуперак сьцьвярджэньням некаторых гісторыкаў ён, мяркуючы па ўсім, не належаў да дынастыі Арпадаў. У 955 годзе падчас бітвы на рацэ Лех ён трапіў у палон і быў пакараны.
Існуе папулярная легенда аб тым, што ў Леле быў знакаміты горан (цяпер дэманструецца ў музэі вугорскага гораду Язьберэнь). Паводле легенды, перад пакараньнем, якое павінна было адбыцца перад тварам германскага імпэратара, Леле прапанавалі ў апошні раз згуляць на гэтым горне. Завяршыўшы гуляць, ён, нібыта, з апошніх сіл ірвануўся да імпэратара і пасьпеў перад сьмерцю горнам разьбіць яму галаву. Аднак на самай справе імпэратар Отан I Вялікі памёр толькі ў 973 годзе, праз 18 гадоў пасьля пакараньня Леле.