Перайсьці да зьместу

Лагонэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лагонэ (па-француску: Logone) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы.

Выток заходняга рукава ракі Лагоне знаходзіцца ва ўсходняй частцы Камэруна, усходняга — на тэрыторыі ЦАР. Адтуль рака цячэ па тэрыторыі ЦАР і Чада. У яе ніжнім цячэньні праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Чадам і Камэрунам. Каля камэрунскага горада Кусеры Лагонэ злучаецца з ракой Шары, якая ўпадае пасьля ў возера Чад.

Працягласьць ракі Лагонэ — каля 1.000 км. Плошча басэйна — 78 тысяч км².