Перайсьці да зьместу

Круг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Круг

Круг — частка плоскасьці, абмежаваная акружнасьцю[1]

Круг — геамэтрычнае месца пунктаў плоскасьці, адлегласьць ад якіх да зададзенага пункта (цэнтру круга) не перавышае зададзенага неадмоўнага ліку (радыуса гэтага круга). Калі радыюс роўны нулю, то круг выраджаецца ў пункт.

Пры нястрогім (⩽) няроўнасьці атрымліваецца вызначэньне замкнёнага круга. Адкрыты круг (унутранасьць круга) атрымаецца, калі запатрабаваць строгую няроўнасьць: .

Мяжой круга па вызначэньні зьяўляецца акружнасьць.

Зьвязаныя вызначэньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Радыюс — ня толькі велічыня адлегласьці, але і адрэзак, які злучае сярэдзіну круга зь яго мяжой.
  • Адрэзак, які злучае два пункты мяжы круга і праходзіць празь яго сярэдзіну, завецца дыямэтрам круга.
  • Сэктар круга — скрыжаваньне круга і некаторага яго сярэдзіннага вугла, гэта значыць частка круга, абмежаваная дугой і двума радыюсамі, якія злучаюць канцы дугі зь сярэдзінай круга.
  • Сэгмэнт — частка круга, якая абмежавана дугой і хордай, якая сьцягвае яе.
  1. ^ БелЭн: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.